Януковіч распавёў, як Цімашэнка можа выйсці на волю

Нагадаем, у 2011-м Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Адной з умоваў ЕС у справе падпісання дамовы аб асацыяцыі з Украінай было вырашэнне праблемы з выездам Цімашэнкі на лячэнне за мяжу, чаго зроблена не было.





"Маіх паўнамоцтваў тут недастаткова і маёй кропкі гледжання, — цытуе словы Віктара Януковіча УНІАН. — Тут павінен даць адказ суд. І Цімашэнка ў гэтым нават павінна быць зацікаўленая... Калі яна сапраўды не здзяйсняла злачынства, суд дасць адказ, здзейсніла — заплаці сродкі і тады прасі ці патрабуй вызвалення". Януковіч дадаў, што законы Украіны гэта дазваляюць.





Па словах украінскага прэзідэнта, пытанне Юліі Цімашэнкі — гэта пытанне не сённяшняга дня.

Фота — ria.ru