Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь, ёй пагражае да 19 гадоў турмы

Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь, ёй пагражае да 19 гадоў турмы

Беларуску Яну Пінчук з Расіі этапавалі ў Беларусь, паведамляе @sotaproject са спасылкай на яе адваката. Яна была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021-га, і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Дзяўчына жыла ў Расіі і не падазравала, што беларускія сілавікі абвясцілі яе ў вышук за ўдзел у пратэстах. Рашэнне аб экстрадыцыі прыняла расійская пракуратура, а 1 чэрвеня 2022-га Гарадскі суд Санкт-Пецярбурга дазволіў выдаць Пінчук у Беларусь. Падчас пасяджэння быў зачытаны ліст з Генпракуратуры РБ з гарантыямі, што дзяўчыну не будуць... катаваць на радзіме, што выклікала смех у зале.

На радзіме Яне Пінчук за адміністраванне "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў (за "распальванне сацыяльнай варажнечы", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і іншае) пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі.

Камітэт па правах чалавека ААН прапаноўваў Расіі ўстрымацца ад дэпартацыі і даць Пінчук доступ да працэдураў прадастаўлення часовага прытулку, аб якім яна прасіла (раней расійскія ўлады ёй у гэтым адмовілі).

Яна Пінчук была прызнаная ў Расіі палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі