"Яндэкс.Таксі" і Uber у Беларусі заплацяць за налепкі на машынах як за рэкламу

Агрэгатары таксовак павінныя плаціць за налепкі на кузавах машын. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У МАРГ палічылі надпісы "Яндэкс" і Uber на машынах "размяшчэннем (распаўсюджам) рэкламы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Гэта падпадае пад указ аб рэкламным зборы, прыняты ў сакавіку 2022 года.

Згодна з гэтым указам збор складае 10% ад кошту рэкламных паслуг пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце. Грошы пойдуць на падтрымку дзяржаўных СМІ.

Дарэчы, для рэкламы замежных кампаній (якімі з'яўляюцца "Яндэкс" і Uber) патрабуецца яшчэ і дамова з рэкламным агенцтвам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.