Якую музыку слухаюць у беларускіх турмах? Не рускі шансон і не блатняк

Турма. Ілюстрацыйнае фота

Турма. Ілюстрацыйнае фота / FABIAN BIMMER / REUTERS

Якую музыку слухаюць у беларускіх турмах? Былы галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч, які нядаўна выйшаў з-за кратаў, распавядае пра ўласны досвед.

Па яго словах, у "турэмных інтэрнатах" не слухаюць ні рускі шансон, ні блатняк. Гэта ўсё — стэрэатыпы, якія даўно ў мінулым.

Якую музыку слухаюць у беларускіх турмах? Не рускі шансон і не блатняк

"Мы смяяліся з суседзямі: вось выйдзем на свабоду, выпадкова сустрэнемся на вуліцы, на радасцях завалімся ў рэстаран, скажам, што мы з турмы і папросім уключыць «нашу музыку». «Якую вашу? "Уладзімірскі цэнтрал"?» — «Не-е-е!» — «Віктара Каліну?» — «Не-е-е-е-е! Мары Краймберы — "Лавандавы раф" і "Плакала ў ваннай"!».

Калі не ведаеце, гэта такая модная папса пра каханне, топ чартаў. І ў беларускіх турмах цяпер слухаюць менавіта Мары Краймберы, Люсю Чабоціну, Асці і падобную музыку. І крутым падарункам на дзень нараджэння маладому закладчыку лічыцца постэр спявачкі. Павесіць нельга, але можна даставаць з тумбачкі і любавацца.

Просты прыклад. У маім пакойчыку ў турэмным інтэрнаце жыло 12-13 чалавек, узрост ад 20 да 60 гадоў. Усе прыстойныя людзі — наркаманы-закладчыкі, забойцы, некалькі гвалтаўнікоў. Дык вось, на працягу ўсяго дня гучыць радыёкропка.

Звычайна ўключаўся "Скіф" — бабруйская станцыя з мінімумам трындзяжа ў эфіры. І дзе ўся гэтая папса нон-стоп. А тут нехта замуціў праект — па вечарах сталі ўключаць з флэшкі шансон 2000-х. Сціснуўшы зубы, мы неяк пратрымаліся адзін дзень з "Уладзімірскім цэнтралам". Пляваліся, але слухалі.

На наступны вечар зноў пачынаецца тая ж шансонная шарманка. Пытаюся: ніхто не супраць, каб я вырубіў? Прагаласавалі. З 13 чалавек за шансон быў толькі адзін, забойца перадпенсійнага веку, дый той не надта актыўна. Ва ўсіх астатніх вушы скручваліся ад расійскага блатняка. Па-мойму, яго цяпер слухаюць толькі міліцыянеры. Асуджаныя — ужо не".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі