Уночы беспілотнікі атакавалі нафтабазу пад Курскам

Пажар на нафтабазе пад Курскам

Пажар на нафтабазе пад Курскам / Тэлеграм

Уночы беспілотнікі атакавалі нафтабазу пад Курскам (РФ). Два з трох падпаленых рэзервуараў з палівам дагэтуль не могуць патушыць.

Атаку пацвердзілі тамтэйшыя ўлады. Супрацоўнікі базы і мясцовыя жыхары не пацярпелі.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварваання ва Украіну расійская паліўная інфраструктура гарыць рэгулярна. Падрываючы яе, украінскія Узброеныя сілы спрабуюць ускладніць пастаўкі паліва для расійскіх войскаў, якія працягваюць акупаваць тэрыторыі суседняй дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі