Якубовіч: У Мінску павінен быць помнік ахвярам палітычных рэпрэсій

"Да мяне ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы: ёсць нейкая несправядлівасць — гістарычная, маральная — у тым, што ў Мінску няма помніка ахвярам палітычным рэпрэсіям, — цытуе словы Паўла Якубовіча "Наша ніва". — На жаль, гэта вялізная колькасць людзей, якія сталі ахвярамі агрэсіўных дактрын барацьбы за ўладу. Чаму няма такога помніка?.. Калі помнік Леніну ўяўляе нейкую мастацкую каштоўнасць — а ён, вядома ж, уяўляе, — навошта яго зносіць, мы ж не варвары. Але помнік ахвярам палітычных рэпрэсій таксама павінен быць".



Згадаў Якубовіч і Курапаты. "Чаму ў нас такое нетлумачальнае стаўленне да Курапатаў? Курапаты — гэта могілкі. Там ляжаць і святары, і чэкісты… Чаму дзяржаўны апарат аддаў гэта на водкуп аматарам пакрычаць? Ходзяць, па-сланоўі топчуцца, высвятляюць адносіны…", — заявіў ён.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі