Якубовіч: Курапаты мусяць стаць месцам народнага смутку і высакароднай памяці

Газета "СБ. Беларусь сегодня" правяла тэматычны круглы стол, прысвечаны ўрочышчу Курапаты на ўскраіне Мінска, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Яго ўдзельнікі пагадзіліся, што гэта мусіць быць агульнанацыянальны мемарыял смутку і памяці. Прапаноўвалася там усталяваць "знак ці капліцу", але спачатку аб'явіць творчы конкурс.

Як паведамляе БЕЛТА, галоўны рэдактар "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч на круглым стале заявіў, што Курапаты мусяць стаць "месцам народнага смутку і высакароднай памяці". А ці стануць яны мемарыялам, пакажа грамадская дыскусія, лічыць ён.

Падчас круглага стала таксама гучала, што з тэмы трэба зняць "штучную палітызаванасць". Курапаты маглі б стаць месцам яднання, незалежна ад палітычных ці рэлігійных поглядаў.

Як вядома, якраз у гэтыя дні каля Курапатаў актывісты спрабуюць перашкодзіць вядзенню будаўнічым работ. Чарговая сутычка адбылася ў пятніцу.

Фота: БЕЛТА