Якія законы ці артыкулы Канстытуцыі замінаюць беларусам быць беларусамі?

Якія законы ці артыкулы Канстытуцыі замінаюць беларусам быць беларусамі?

Цэлы круглы стол на тэму “Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і практычнае вырашэнне на аснове Канстытуцыі” правялі 5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў. Але выніку ад яго пакуль не бачна ― законы па-ранейшаму прымаюцца пераважна на рускай мове, пасяджэнні свае дэпутаты праводзяць таксама выключна па-руску. А прапанову дэпутаткі Алены Анісім наконт змены рэгламенту, які б дазволіў разглядаць законапраекты на беларускай і рускай мовах, яе калегі адхілілі.

Што перашкаджае заканадаўчаму органу Беларусі працаваць па-беларуску? Ці не схаваныя ў Канстытуцыі альбо ў нейкіх законах нормы, якія “дыскрымінуюць” мову тытульнай нацыі? Чаму профільныя міністэрствы не могуць распрацоўваць законапраекты на абедзвюх мовах адразу? Ці магчыма прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія парушаюць закон “Аб мовах”, не ведаючы беларускай мовы? А тых, хто такіх чыноўнікаў прызначыў на пасаду насуперак закону “Аб дзяржслужбе”?

На гэтыя ды пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы старшыня Канстытуцыйнага суда, экс-генпракурор, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрфака БДУ Рыгор Васілевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі