Вы тут

Якім будзе помнік удзельнікам Слуцкага супраціву?

Аліна Нагорная і Ігар Случак / Еўрарадыё

У 1920 годзе тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Расіяй. Тысячы случакоў узялі ў рукі зброю і сталі на абарону непадзельнай і незалежнай беларускай дзяржавы ў яе этнічных межах. Каб такая важная старонка гісторыі Беларусі не была забыта, грамадскія актывісты прапануюць усталяваць у Слуцку помнік у гонар абаронцаў Случчыны.

Ці прыслухаюцца ўлады да меркавання грамадзян і ці пагодзяцца з прапановай усталяваць такі помнік? Якім чынам будзе выбірацца макет будучага помніка? На якія сродкі ён будзе рабіцца?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскія актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак.