Вы тут

Якім будзе помнік Гедзіміну ў Лідзе (фота)

Скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Фота: http://kimpress.by

Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліў эскіз помніка вялікаму князю Гедзіміну (1275 — 1341), які мусіць быць усталяваны ў Лідзе. Яго аўтары — скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. На мінулым тыдні ў Лідзе адбылася рабочая сустрэча творчага калектыву з кіраўніцтвам раёна. Яны абмеркавалі "як ідэйную і мастацкую канцэпцыю помніка, так і практычныя пытанні", інфармуе сайт kimpress.by.

Менавіта Гедзімін, вялікі князь літоўскі, пабудаваў у Лідзе замак, які захаваўся да нашых дзён. Каля яго і з'явіцца бронзавы помнік.