Які блогер круцейшы і ці верыць вынікам даследавання пазнавальнасці блогераў?

Які блогер круцейшы і ці верыць вынікам даследавання пазнавальнасці блогераў?

У кастрычніку 2017 года Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI правяло даследаванне, якое называлася "Дасведчанасць пра беларускіх блогераў". Была апытаная тысяча чалавек ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў у Мінску, а таксама абласных гарадах і рэгіянальных цэнтрах. Па выніках даследавання найвядомейшымі блогерамі названыя Анна Бонд, Улад Бумага ды Ася Паплаўская. Гэта тыя, каго апытаныя здолелі назваць без падказак. Што праўда, адсотак людзей, якія ведаюць беларускіх блогераў, больш падобны на хібнасць. Бонд ведаюць — 3,4%, Бумагу — 3%, Паплаўскую — 1,4%. Пры гэтым больш за 83% увогуле не згадалі ніводнага блогера. Калі ж рэспандэнтам зачытвалі імёны блогераў, то Ганну Бонд згадала 9,4%, Улада Бумагу — 5,9%, а Асю Паплаўскую — 3,2%.

Такія вынікі пакрыўдзілі многіх прадстаўнікоў беларускай блог-сферы. У сацыяльных сетках разгарэліся спрэчкі, хто больш круты і на колькі праўдзівыя вынікі праведзенага даследавання. Былі і тыя, хто трапіў у спіс, але не лічыць сябе блогерам ды наадварот. Дык што ж гэта было, хто замаўляў апытанне, ці можна параўнаць нашых блогераў з замежнымі ды наколькі ўплывовыя блогеры ў Беларусі, пагутарым у нашым эфіры. Гасцямі Еўрарадыё сталі рэжысёр, блогер Уладзімір Максімкаў, якога абдзялілі нават згадваннем у рэйтынгу, ды ўласна дырэктарка кампаніі MASMI Таццяна Лісіцкая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі