Якаўлеўскі: Прыезд Грыбаўскайтэ – дэманстрацыя падтрымкі Лукашэнкі

Візіт Далі Грыбаўскайтэ ў Беларусь паказвае, што літоўскі бок падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. Такое меркаванне ў каментары Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
Нагадаем, што візіт прызначаны на 20 кастрычніка. Кіраўніца Літвы, як паведамляла Еўрарадыё, едзе як прадстаўніца "тройкі" АБСЕ. На думку Якаўлеўскага, афіцыйнаму Мінску ёсць што хаваць падчас сустрэчы з Грыбаўскайтэ:

Якаўлеўскі: "Наколькі мне вядома, заўтрашняя прэс-канферэнцыя Грыбаўскайтэ па выніках працоўнага аднадзённага візіту будзе ў памяшканні Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Адразу можна казаць – будзе моцнае абмежаванне прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Такое абмежаванне свечыць пра тое, што беларускаму боку ёсць што хаваць".

На думку эксперта, беларускі бок пастараецца схаваць перамовы з Грыбаўскайтэ наконт выбараў 19 снежня. Дарэчы, асноўнай тэмай размоваў двух прэзідэнтаў, па версіі беларускіх афіцыёзных СМІ, стане гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі