Як зрабіць больш беларускамоўных дзіцячых садкоў? Ёсць ідэя!

Як зрабіць больш беларускамоўных дзіцячых садкоў? Ёсць ідэя!

У студзені тры беларускія сям'і аб'ядналіся вакол выхавання дзяцей на беларускай мове. За паўгода яны прыйшлі да цікавай высновы: выхавальнікі ў дзіцячых садках зусім не супраць беларускай мовы, але не адважваюцца на яе пераходзіць, бо ім бракуе адукацыйных матэрыялаў! А калі так, дык чаму б не зрабіць для іх такія матэрыялы?

Каманда Яўгена Бойкі вырашыла запісаць для выхавальнікаў некалькі відэаінструкцый па беларускіх гульнях. Калі ўсё атрымаецца, імі змогуць карыстацца 15 тысяч выхавальнікаў па ўсёй Беларусі. А 380 тысяч дашкольнікаў змогуць гуляць у садках беларускія гульні. Як рэалізаваць гэты план? У каманды ёсць краўд-кампанія на сайце "Вулей", а Яўген сёння прыйшоў у студыю Еўрарадыё разам з Аляксандрай Бойка-Падкапаевай, каб распавесці пра ініцыятыву падрабязней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі