Як выглядаюць найлепшыя бізнесмены Мінска (фота, відэа)

Як выглядаюць найлепшыя бізнесмены Мінска (фота, відэа)

22 студзеня ў гарадской Ратушы прайшла сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца і прадстаўнікоў бізнесу. На яе былі запрошаныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, так і ўладальнікі буйных кампаній, якія плацяць у месяц да паўмільёна долараў падаткаў у бюджэт горада, адзначае тэлеканал АНТ. Шорац у сваёй прамове гаварыў пра тое, што прадпрымальніцкі сектар — найбольш актыўная і мабільная частка эканомікі сталіцы, якая можа хутка рэагаваць на знешнія выклікі і лёгка перабудоўвацца. Ён паабяцаў бізнес-супольнасці падтрымку. У сваю чаргу, улады чакаюць, што доля падатковых паступленняў ад бізнесу ў Мінску павялічыцца з 40% да 50%. Больш падрабязна пра сустрэчу гл. тут.

Мяркуецца, што падобныя сустрэчы будуць праходзіць раз на тры месяцы. Мэта — абмеркаванне і праблем, і дасягненняў бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі