Як у кіно: стралка, які ў Даласе забіў паліцэйскіх, ліквідаваў робат

Як у кіно: стралка, які ў Даласе забіў паліцэйскіх, ліквідаваў робат

Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі па знішчэнню падазраванага ў стральбе ў паліцэйскіх у амерыканскім Даласе. Увечары 7 ліпеня яны забяспечвалі парадак падчас вулічнай акцыі пратэсту супраць забойства праваахоўнікамі афраамерыканцаў. Раптоўна пачалася страляніна. Пяць паліцэйскіх былі забітыя, сем праваахоўнікаў атрымалі раненні. Дваіх падазраваных у стральбе затрымалі, адзін сам прыйшоў у пастарунак. Яшчэ адзін падазраваны ўступіў у перастрэлку з паліцыяй, яго заблакавалі на адной з парковак у Даласе. Перамовы з ім выніку не далі (мужчына заявіў, што ён мае намер "забіваць белых людзей, найперш паліцэйскіх"), і зламысніка ліквідавалі.

Як інфармуе meduza.io, кіраўнік гарадскога дэпартамента паліцыі Дэвід Браўн распавёў, што стралка знішчылі з дапамогай бомбы. Яе на месца, дзе хаваўся падазраваны, даставіў робат. Імя мужчыны пакуль не раскрываецца. Паліцыя не мае дадзеных, што ён меў сувязі з міжнародным тэрарызмам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі