Вы тут

Як тэставалі першы ў Беларусі беспілотны электробус

Падчас выпрабавання / industrialpark.by

У Смалявіцкім раёне ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" тэставалі першы ў Беларусі беспілотны электробус. Як паведамляе industrialpark.by, яго прадаставіла прадпрыемства-рэзідэнт парка "Міжнародная тэхналагічная кампанія "Інтэлектуальнае абсталяванне". Па Пекінскім праспекце на беспілотным аўтамабілі праехалі прадстаўнікі "Вялікага камня", прадпрыемства-вытворцы, а таксама старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і начальнік ДАІ Мінскай вобласці Міхаіл Акуліч.

Аўтамабіль на электрычным рухавіку здольны разганяцца да 30-40 кіламетраў за гадзіну. На адным зарадзе ён можа праехаць 180 кіламетраў. Беспілотнік абсталяваны сістэмай аўтаматычнага кіравання, "шырокім спектрам механізмаў бяспекі".

Беспілотныя аўтамабілі будуць праходзіць выпрабаванні ў розных дарожных умовах: праезд скрыжавання з святлафорам, з імітацыяй перашкод на праезнай частцы і г. д. Ідзе распрацоўка апазнавальнага знаку, які будзе папярэджваць іншых кіроўцаў, што на дарозе беспілотнік, дадае sb.by.

industrialpark.by
industrialpark.by
industrialpark.by
industrialpark.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.