Вы тут

Як Сямейны інклюзіў-тэатр "і" мяняе жыццё беларусаў?

Дырэктар тэатра Ірына Кісялёва і актрыса Вольга Малатоўнік / Еўрарадыё

17 снежня Сямейны інклюзіў-тэатр "і" пакажа ў Палацы культуры МАЗ спектакль "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека". Гэтая пастаноўка пра тое, як маленькі чалавек пачынае пакрысе разумець гэтае жыццё, кантактаваць з навакольным незразумелым светам, як ён спраўляецца з канфліктамі і пачынае жыць.

Госці Еўрарадыё дырэктар тэатра Ірына Кісялёва, а таксама юная актрыса Вольга Малатоўнік расказваюць, чаму на спектакль варта прыйсці ўсёй сям'ёй. Таксама гаворым пра мэты калектыву, пра яго поспехі і цяжкасці, з якімі тэатру пастаянна даводзіцца сутыкацца.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".