Як Шнур прымусіў беларусаў махаць рукамі і брудна лаяцца

Як Шнур прымусіў беларусаў махаць рукамі і брудна лаяцца

Набыць квіток на “Ленінград” было вялікай праблемай. Калі да выбуху “лабутэнаў” у Інтэрнэце гэта яшчэ можна было зрабіць, то пасля прэзентацыі шалёна папулярнага кліпа — ужо не. “Набуду квіток!, Набуду два квіткі, калі ласка!”, — такія абвесткі з’яўляліся у сацсетках нават усяго за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрта. Квіткі, варта сказаць, на “Ленінград” зусім нятанныя — толькі за танцпол 850 тысяч. Але жадаючых аддаць свае амаль не было.

Дарэчы пра “лабутэны” некаторыя ярыя прыхільнікі творчасці Шнура і кампаніі пачыналі спяваць яшчэ ў транспарце на шляху да арэны, а працягвалі ў чэргах на пропуск. У кавярні насупраць выхаду да танцпола уладальніцы тых самых лабутэнаў (цяжка сказаць, ці сапраўдных) культурна пацягвалі каньячок з пластыкавых стаканчыкаў, разважаючы пра працоўны тыдзень. Праз паўгадзіны ўсе гэтыя дзяўчаты ў далікатных строях будуць абдымацца перад сцэнай з п’янымі мужыкамі ў майках-алкагалічках і з усёй моцы раўсці не самыя прыстойныя рэчы.

Як Шнур прымусіў беларусаў махаць рукамі і брудна лаяцца

Шнур у Мінску спяваў (калі гэта можна так назваць) амаль тры гадзіны з двумя перапынкамі па 10 хвілін. Праспяваў амаль пра ўсё, што чакала публіка. І пра лабутэны, і пра мэнэджара, які шмат працуе. І пра тое, што здаровы лад жыцця — гэта яшчэ не самае вважнае, калі з галавой не ў парадку. Людзям моцна падабалася. Яно вядома, дзе яшчэ культурная дзяўчынка з дарагім манікюрам можа пакрычэць ва увесь голас слова з трох літар. А сярэдняга узроўню бізнэсовец — пра тое, што хоча заняцца сэксам з цудоўнай жанчынай, прычым выкарыстоўваць для гэтага можна ўсяго восем літар. І яшчэ, каб вакол цябе было дзесяць тысяч такіх жа? Нідзе, вядома. Толькі на канцэрце “Ленінграда”.

Асабіста мне на канцэрце “Ленінграда” спадабаліся дзьве рэчы. Адсутнасць халтуры (нячаста зоркі небеларускага маштаба даюць у нас такія вялікія і працяглыя канцэрты) ды адносна новая вакалістка Аліса. Упісалася яна ў гурт цудоўна, спяваць і імправізаваць таксама ўмее выдатна і Шнуру трэба быць вельмі асцярожным. Калі так пойдзе далей, то праз год ці два ён у “Ленінградзе” ужо не будзе галоўным.

Ці пайшоў бы я “на Шнура” яшчэ раз? Хіба не. Аднаго разу дастаткова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі