Як Пуцін і Байдэн мераліся картэжамі ў Жэневе

Як Пуцін і Байдэн мераліся картэжамі ў Жэневе

16 чэрвеня ў Швейцарыі праходзяць перамовы паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Палітыкі прыбылі да жэнеўскай вілы "Ла-Гранж" кожны на сваім картэжы.

Спярша прыехаў Пуцін. Ён вядомы сваімі спазненнямі на афіцыйныя мерапрыемствы, але гэтым разам быў дакладны, як швейцарскі гадзіннік. Яго картэж складаўся з 25 транспартных адзінак, сярод якіх былі матацыклы, паліцэйскія машыны, мікрааўтобусы і г.д.

Але картэж Байдэна апынуўся ўдвая даўжэйшым! У ім мы налічылі аж 55 аўтамабіляў і матацыклаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі