Як пакаралі прадпрымальнікаў: на іх гандлёвых месцах зрабілі клумбы (фота)

Кіраўнік рынку тлумачыць гэта тым, што там не прадугледжаны гандлёвыя месцы, і прадпрымальнікі займаюць іх незаконна. Самі прадпрымальнікі з гэтым не пагаджаюцца, кажуць, што шмат гадоў гандлююць там, людзі ўжо ведаюць, дзе іх знайсці. Прадаюць розную драбязу, і прадпрымальнікі лічаць, што ўглыб рынка (на новае месца) да іх ніхто не пойдзе.  


Каб прымусіць прадпрымальнікаў пакінуць свае месцы, кіраўніцтва рынка зрабіла там, дзе стаялі палаткі, клумбы са старых пакрышак. Учора гандляры паставілі свае палаткі на гэтыя пакрышкі. Тады ўвечары ў гэтыя клумбы пасадзілі папараці. Сёння прадпрымальнікі зноў паставілі палаткі, на гэты раз на пасаджаныя клумбы. Кіраўнік рынка прыгразіў выклікаць міліцыю, але пакуль сваю пагрозу не выканаў. Што будзе заўтра, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі