Вы тут

Як мінскі дынамавец Явенка пабіўся з хакеістам "Лакаматыва"

Алег Явенка / twitter.com/hcdinamoby

На апошняй секундзе першага перыяда матча чэмпіянату КХЛ у Яраслаўлі паміж мінскім "Дынама" і "Лакаматывам" здарылася бойка. Пабіліся абаронца дынамаўцаў Алег Явенка і нападаючы гаспадароў пляцоўкі Аляксанд Світаў. На той час "Дынама" страціла мінімальную перавагу і прайгравала з лікам 1:2.

Абодва хакеісты атрымалі выдаленні. Дарэчы, Явенка ў КХЛ з'яўляецца лідарам па хвілінах, праведзеных на лаве штрафнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.