Вы тут

Як Максім Ермаловіч уручаў даверчыя граматы каралеве Вялікабрытаніі

Каралева і беларускі пасол / Reuters

Пасол Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Максім Ермаловіч 14 траўня ўручыў даверчыя граматы каралеве Лізавеце II. Як паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны, урачыстая цырымонія прайшла ў афіцыйнай лонданскай рэзідэнцыі брытанскіх манархаў — у Букінгемскім палацы. Каралева прысутнічала ў рэжыме відэаканферэнцыі. Адбылася кароткая размова, падчас якой былі выказаны намеры "аб развіцці эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва" краін.

Ермаловічу 43 гады. У 2018-2020 гадах ён быў міністрам фінансаў. Паслом у Вялікабрытаніі прызначаны ў ліпені мінулага года.

Вялікабрытанія не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі, заклікае да правядзення новых выбараў і вызвалення палітвязняў. Аднак даверчыя граматы ў пасла прынялі.

Каралева і беларускі пасол / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.