Як і анансаваў Лукашэнка, выходзіць фільм пра яго "палац"

Як і анансаваў Лукашэнка, выходзіць фільм пра яго "палац"

Як і неаднаразова анансаваў Аляксандр Лукашэнка, выходзіць фільм пра яго "палац". "Фільм будзе вельмі магутны, гэта будзе толькі першая частка вялізнай серыі расследаванняў",кажа ў эфіры "Белсата" абвешчаны ў Беларусі ў вышук Сцяпан Пуціла, стваральнік папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі. Яны не абнаўляліся з 28 лютага. Па словах Пуцілы, усе сілы былі кінуты на падрыхтоўку фільма.

Лукашэнка падчас нядаўняга наведвання мотавелазавода казаў, што беларускія палітуцекачы збіраюцца па аналогіі з фільмам Аляксея Навальнага пра "палац Пуціна" (са студзеня ён набраў на YouTube больш за 114 млн праглядаў), знайсці і яго "палац" (на відэа). Прэм'ера фільма Пуцілы запланавана на 18-ю гадзіну 8 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі