Вы тут

Як і ад каго трэба ратаваць Кастрычніцкую? Стрым з Максам Старцавым

Макс Старцаў / Facebook

Напачатку 2010-х на вуліцы Кастрычніцкай у мінску сталі адбывацца цікавыя пераўтварэнні. Рэстаратары і дзелавыя людзі пачалі абжываць закінутыя карпусы заводаў. На прасторных сценах з'явіліся цікавыя, з сэнсам, графіці. Вуліца ператварылася ў невялікую рэзервацыю для тусоўшчыкаў, дзе можна было амаль усё.

Але часы змяніліся. Пра тое, што на Кастрычніцкай крута, даведаліся самыя розныя людзі. Яны прыйшлі туды, пачалі ставіць сваю музыку і наводзіць свае парадкі. Абарыгенам — тым, хто ствараў гэтае месца і яго ідэалогію, — гэта, вядома, не спадабалася. Ну і што цяпер рабіць? Паразмаўляем пра гэта з арт-дырэктарам бара "Хуліган" Максам Старцавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.