Як цяпер выглядае мяжа Беларусі з Ровенскай вобласцю

Беларуска-ўкраінская мяжа / фота ДПК Беларусі
Беларуска-ўкраінская мяжа / фота ДПК Беларусі

Мяжу з Беларуссю ў раёне прымежнай Ровенскай вобласці ахоўваюць вайскоўцы УСУ, памежнікі, нацгвардзейцы і тэрабарона. Журналісты ўкраінскага "5 канала" з'ездзілі ў Ровенскую вобласць і паказалі, як цяпер выглядае прымежная тэрыторыя.

У Беларусь у раёне Равенскай вобласці вядзе толькі адна міжнародная траса, і яна перакапана ў некалькіх месцах, застаўлена бетоннымі камлыгамі і супрацьтанкавымі канструкцыямі.

"На дадзенай пляцоўцы вызначаны ўсе сістэмы, пазіцыі, межы, мінна-выбуховыя загароды, якія не дадуць суперніку бесперашкодна прайсці праз гэты пункт пропуску", – кажа камандзір 104-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны Аляксандр Цысь.

У добраахвотніцкія атрады ўваходзяць у тым ліку падлоўчыя і паляўнічыя, якія добра ведаюць тэрыторыю. За становішчам па той бок мяжы сочаць памежнікі.

"Становішча спакойнае, мы яго асочваем з дапамогай БПЛА і выведкі. Цяпер скупнасці тэхнікі, якая пагражала б нашай дзяржаве, няма", — адзначыў начальнік дзявятага памежнага атрада Антон Квяткоўскі.

Ад Беларусі Ровеншчыну аддзяляюць непраходныя лясы і балоты, а ў меней абароненых месцах узводзяць фартыфікацыйныя будынкі. Плот на мяжы ўжо пачалі ўзводзіць на Валыні. Плануюць яго будаваць у Жытомірскай і Равенскай абласцях.

Як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа, можна паглядзець на відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі