Як быў забіты першы гол беларускага футбольнага сезону

4 сакавіка быў забіты першы гол беларускага футбольнага сезону. На стадыёне футбольнага клуба "Мінск" праходзіць матч за Суперкубак Беларусі. Пасля першага тайма брэсцкае "Дынама" выйграе ў салігорскага "Шахцёра" з лікам 2:0. На 3-й хвіліне вызначыўся Кікі, які дабіў мяч, што патрапіў у штангу пасля магутнага ўдару са штрафнога Аляксандра Наёка. На 30-й другі гол забіў Павел Савіцкі.

Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". Тэкставую трансляцыю можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.