Вы тут

Як беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая выйграла золата Еўрагульняў

Марына Слуцкая / Reuters

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая выйграла золата Еўрапейскіх гульняў у вагавай катэгорыі звыш 78 кг. У панядзелак у рашаючым паядынку ў дадатковым перыядзе беларуска абыграла Ларысу Черыч з Босніі і Герцагавіны.

У зборнай Беларусі 38 медалёў — 11 залатых, 9 срэбраных і 18 бронзавых. Больш мае толькі расійская каманда — 47 (21, 12, 14).