Як 9 траўня ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту (фота)
![Як 9 траўня ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/e6009f644de95ed123c2de470ee5a6c6.jpg.webp?itok=Yf62ujz9)
У сераду, 9 траўня, на некаторых участках вуліц у цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту. Прычына — урачыстасці, прысвечаныя Дню Перамогі, якія пройдуць на плошчы Перамогі.
Як інфармуе сайт minsknews.by, апоўдні 9 траўня на плошчы Перамогі пачнецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. З 21:30 да 23:00 на той жа плошчы пройдзе гала-канцэрт, пасля якога адбудзецца святочны салют. Прыблізна з 10:00 і да заканчэння ранішніх мерапрыемстваў, а таксама ад 17-й гадзіны да заканчэння мерапрыемстваў вечаровых уводзяцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, на вуліцы Захарава — ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай вуліцы і на вуліцы Кісялёва — ад праспекта Незалежнасці да Чырвонай вуліцы. Таксама стала вядома, дзе ў сераду ў цэнтры сталіцы будзе забаронена паркоўка. ДАІ просіць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю.
![Як 9 траўня ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2018-05-0717-18-10.jpg)