Ягор Шаранговіч стаў аўтарам хет-трыка ў матчы чэмпіянату НХЛ

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч / twitter.com/NHLFlames

Ягор Шаранговіч стаў аўтарам хет-трыка ў матчы чэмпіянату НХЛ. "Калгары" абыграў у гасцях "Арызону" з лікам 6:2 (4:1, 0:1, 2:0). Беларускі хакеіст вызначыўся ў меншасці (7-я хвіліна), пры гульні ў роўных складах (41-я) і ў большасці (48-я). У Шаранговіча цяпер 30 (17+13) ачкоў пасля 42 гульняў у гэтым сезоне. На яго рахунку ўжо два хет-трыкі.

"Мой бацька глядзеў гульню дома па тэлевізары, — распавядае Ягор Шаранговіч. — Гэты хет-трык для яго, таму што ён зараз не тут. Мае бацькі шчаслівыя, гледзячы гэты матч".

"Калгары" з 43 ачкамі займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі НХЛ. Да 8-га месца 2 ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі