Ягор Філіпенка сышоў з салігорскага "Шахцёра"

Ягор Філіпенка сышоў з салігорскага "Шахцёра"

Ягор Філіпенка сышоў з салігорскага "Шахцёра". Як паведамляе fcshakhter.by, беларускі футбаліст атрымаў прапанову працягнуць кар'еру ў замежным клубе. Філіпенка "звярнуўся да кіраўніцтва "Шахцёра" з просьбай даць яму такую магчымасць". У выніку дзеянне кантракта спынілі "па пагадненні бакоў".

Ягору Філіпенку 34 гады. Гуляць пачынаў у БАТЭ ў 2007-м, пасля сыходзіў і зноў вяртаўся ў каманду (апошні раз з яе сышоў у 2020-м). Паспеў пагуляць у Расіі (у тым ліку за  маскоўскі "Спартак"), у Іспаніі (за "Малагу"), Ізраілі. У складзе салігорцаў быў з 2021 года, у 47 матчах ва ўсіх турнірах забіў тры галы.

Філіпенка на працягу дзесяцігоддзя быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі