Вы тут

WSJ: адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць новых санкцый

Белы дом / pixabay

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць новага раўнда эканамічных санкцый супраць Беларусі, піша Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Абмеркаванне новых санкцый пачалося пасля візіту ў Вашынгтон Святланы Ціханоўскай. На сустрэчах з заканадаўцамі і найвысокімі службовымі асобамі адміністрацыі Байдэна Ціханоўская настойвала на ўзмацненні санкцый.

Тэрміны новых санкцый пакуль не абмяркоўваліся.

“Мы не збіраемся анансаваць пэўныя дзеянні”, — сказаў высокапастаўлены службовец адміністрацыі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс таксама адмовіўся абмяркоўваць канкрэтныя дзеянні ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.