Wikileaks: Спецслужбы падслухоўваюць праз тэлевізары

Wikileaks: Спецслужбы падслухоўваюць праз тэлевізары

Сайт Wikileaks апублікаваў амаль 9 тысяч дакументаў і файлаў ЦРУ. Яны раскрываюць хакерскія прыёмы, якімі карыстаецца гэтая амерыканская спецслужба. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", у дакументах ідзе гаворка пра вірусы для камп'ютэраў і смартфонаў, пра праграмнае забеспячэнне, якое пераўтварае "разумныя" тэлевізары ў падслухоўваючыя прыстасаванні.

Сцвярджаецца, што ЦРУ выкарыстоўвае вірусы, якія могуць заразіць камп'ютары з аперацыйнымі сістэмамі Windows, Android, iOS, OSX і Linux, а таксама інтэрнэт-роўтары. Частку гэтага праграмнага забеспячэння распрацавалі ў ЗША, а брытанская разведка МІ-5 дапамагла амерыканцам ў распрацоўцы софтвера для патраплення ў тэлевізары Samsung. Хакерская атака, якая праводзілася супраць іх (серыі F8000), мела назву "Weeping Angel". Уладальнікі тэлевізараў думалі, што яны выключаныя, а насамрэч перадавалася інфармацыя (вірус прымушаў тэлевізары запісваць усе гукі ў пакоі, а пасля ўключэння і аднаўлення wi-fi-сувязі перасылаць іх на серверы ЦРУ).

У ЦРУ, брытанскім міністэрстве ўнутраных спраў, у кампаніі Samsung публікацыю Wikileaks не каментуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі