Whatever happens: хлопец прапанаваў узяць шлюб каханай у Бараўлянскім анкацэнтры

Предложение руки и сердца

Предложение руки и сердца / pixabay

Малады чалавек прапанаваў узяць шлюб каханай у дзіцячым анкацэнтры ў Бараўлянах. Гісторыю кахання, якая прайшла выпрабаванне анкалогіяй, расказвае праект "Скрыначка адвагі".

У 12 гадоў у Мікіты выявілі востры лімфобластавы лейкоз. Але хіміятэрапія дала вынік, і ў маладога чалавека атрымалася хутка выйсці ў рэмісію. У 2018-м з Мікіты знялі інваліднасць. Ён атрымаў прафесію, уладкаваўся на добрую працу і пазнаёміўся са сваёй будучай нявестай — Палінай. Аказалася, што яны нават нарадзіліся ў адзін дзень.

А ў 2021 годзе ў Мікіты здарыўся рэцыдыў. Ужо больш за два гады ён знаходзіцца ў дзіцячым анкацэнтры Бараўлянах — туды накіроўваюць усіх пацыентаў з лейкозам ва ўзросце да 30 гадоў. Пасля складанага курсу лячэння Мікіта зноў стаіць на нагах.

— Калі здарыўся рэцыдыў, адразу быў момант сумневу. Як сказаць Паліне? Ці захоча быць са мной? Але страхі развеяліся, калі яна сказала, што будзе побач нягледзячы ні на што.

Увесну з-за ўскладненняў Мікіту спатрэбілася пастаянная дапамога і падтрымка, і Паліна адразу ж звольнілася з працы. Мама і бабуля таксама згодныя былі заўсёды быць побач, але Мікіта кажа, што яму нашмат лягчэй, калі побач Паліна. Яна дапамагае яму не сумнявацца ў сваіх сілах.

З тых часоў яна заўсёды побач з каханым чалавекам. У верасні Мікіта прапанаваў дзяўчыне пабрацца шлюбам . Дату вяселля яшчэ не прызначылі — маладыя хочуць, каб урачыстасць прайшла за межамі анкацэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі