Wargaming адкрывае студыю ў Маскве

Ілюстрацыя: gup.wikia.com
Ілюстрацыя: gup.wikia.com

Кампанія Wargaming працягвае развіваць мабільны накірунак і адкрывае студыю распрацоўкі ў Маскве. Узначаліць Wargaming Moscow расіянін Андрэй Зіменка, які раней кіраваў выдавецтвам мабільных гульняў у Wargaming Labs і студыяй распрацоўкі ў Mail.Ru.

"Масква з'яўляецца адным з буйных цэнтраў мабільнай распрацоўкі ў свеце, таму з'яўленне студыі Wargaming тут не выпадковае, — цытуе Зіменку apptractor.ru. — Наша галоўная мэта — сабраць моцную каманду, з якой зможам вырашаць самыя амбітныя задачы".

Сфармаваўшы каманду, маскоўская студыя Wargaming зоймецца стварэннем мідкорных гульняў для мабільных платформаў.

На дадзены момант у кампаніі Wargaming 15 офісаў у розных гарадах свету, у тым ліку — у Мінску, Нікосіі, Парыжы, Чыкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі