Вызвалены журналіст Барыс Гарэцкі

Сёння ўвечары пакінуў ізалятар на Акрэсціна журналіст Радыё "Рацыя" Барыс Гарэцкі.  Ён адбываў 14 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня. Разбежка паміж "злачынствам" і "пакараннем" склала амаль месяц — Гарэцкага затрымалі 17 студзеня, калі ён браў інтэрв'ю ў сваякоў апазіцыянераў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі