Вызвалены сын мэра Віцебска, але яго чакае суд
![Вызвалены сын мэра Віцебска, але яго чакае суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/za2.png.webp?itok=OXOGNoD2)
Вызвалены сын мэра Віцебска, супрацоўнік амерыканскай амбасады ў Мінску Вадзімір Заранкін. Ён быў жорстка затрыманы ў сталіцы 12 кастрычніка. Сілавікі ў балаклавах разбілі дубінкамі шкло ў яго машыне.
Раней ў Мінску затрымліваўся брат Вадзіміра Філіп Заранкін, які за ўдзел у акцыі пратэсту адседзеў 13 сутак. Іх бацька Вадзім Заранкін працуе на пасадзе старшыні Віцебскага гарвыканкама з пачатку 2020 года.
Як распавёў Філіп, Вадзіміра чакае суд, прызначаны на 23 кастрычніка. Справу адправілі на дапрацоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.