Вызвалены Анджэй Пачобут сустрэўся з жонкай
Анджэй і Аксана Пачобуты / facebook.com/oksana.poczobut
Экс-палітвязень Анджэй Пачобут сустрэўся з жонкай. Іх сумесны здымак з бальнічнай палаты Аксана Пачобут апублікавала ў сацсетках.
Напярэдадні Анджэй паведаміў польскім СМІ, што за час зняволення ён схуднеў на 20 кг. Таксама палітвязень расказаў пра ўмовы, у якіх яго трымалі: "Я два гады жыў з адчыненым акном. Зімой, летам. А ў ШІЗА, гэта значыць у адзіночнай камеры, у мяне нічога не было. Я спаў на дошках".
Анджэя Пачобута вызвалілі 28 красавіка пасля пяці гадоў зняволення падчас абмену "пяць на пяць". На мяжы пасля вызвалення яго сустракаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.