Вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе ў Расіі (відэа)

Вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе ў Расіі (відэа)

Вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе ў Расіі (ён пройдзе з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018-га). Гэта — зборная Перу, якая ў стыкавым матчы абыграла Новую Зеландыю — 2:0. Фарфан адкрыў лік на 28-й хвіліне, а Крысціян Рамас на 65-й паставіў пераможную кропку. У першай гульні была нічыя 0:0.

Такім чынам, у сусветным першынстве паўдзельнічаюць наступныя краіны: Расія, Англія, Бельгія, Германія, Іспанія, Ісландыя, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя, Харватыя, Швецыя, Швейцарыя, Данія, Аргенціна, Бразілія, Перу, Егіпет, Сенегал, Марока, Туніс, Іран, Коста-Рыка, Калумбія, Мексіка, Нігерыя, Панама, Аўстралія, Саудаўская Аравія, Уругвай, Паўднёвая Карэя, Японія.

Лёсаванне фінальнай часткі чэмпіянату свету пройдзе ў Маскве 1 снежня сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі