Вызначыліся ўсе паўфіналісты хакейнага чэмпіянату свету

Вызначыліся ўсе паўфіналісты хакейнага чэмпіянату свету

18 траўня прайшлі чвэрцьфінальныя матчы 81-га чэмпіянату свету па хакеі. 

Зборная Канады з лікам 2:1 перамагла каманду Нямеччыны, а шведы святкавалі перамогу над швейцарцамі — 3:1. 

Раней у гэты ж дзень каманда Расіі "ўсухую" абыграла зборную Чэхіі — 3:0. Таксама з "сухім" лікам завяршылася і сустрэча зборных Фінляндыі і ЗША: фіны апынуліся мацнейшымі — 2:0.

У паўфінале згуляюць наступныя пары: Канада — Расія, Швецыя — Фінляндыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі