Вызначаныя фіналісты беларускага адбору на "Еўрабачанне-2014"

Пасля двухдзённага праслухоўвання канкурсантаў, журы абрала 15 прэтэндэнтаў, паведамляе сайт Белтэлерадыёкампаніі.





У фінал выйшлі: Мацвей Бандарэнка, Юрый Ващук, Аляксей Грос, Дарыя, Жанет, Макс Лоранс & ДиДюЛя, Анастасія Малашкевіч, Арцём Міхаленка, Аліна Мошчанка, NAPOLI, Nuteki, Наталля Адзінцова, Алена Сінявская, Наталля Тамела, Switter boys.





Усяго на адрас БТ прыйшло больш за 100 заявак. Фінал адбудзецца 10 студзеня ў студыі 600 Белтэлерадыёкампаніі. Жывую трансляцыю шоў пакажа тэлеканал "Беларусь 1".