Вызначаны топ-25 найвыбітнейшых бізнэсменаў сучаснай Беларусі

Вызначаны топ-25 найвыбітнейшых бізнэсменаў сучаснай Беларусі

Вызначаны топ-25 найвыбітнейшых бізнэсменаў сучаснай Беларусі, якія ў перыяд з 1992-га да 2017 года стаялі “каля вытокаў фармавання новых заводаў, новых галін і новай эканомікі”. Спіс склала электроннае выданне “Ежедневник” пры падтрымцы “Ідэя Банка” (у гэтым паўдзельнічалі і бізнэсмены).

Рэйтынг ачольвае 47-гадовы Аляксандр Машэнскі, уладальнік завода “Санта Брэмар”, кантрольнага пакета “Савушкіна прадукта”. У спісе ёсць і яго бацька Міхаіл Машэнскі (18-е месца, ён памёр у 2000 годзе), які разам з сынам у 1993 годзе пачынаў бізнэс у Брэсце з гандлю рыбай. На другім месцы ў топ-25 знаходзіцца адзін з заснавальнікаў і кіраўнік праграмнага забеспячэння EPAM Systems 57-гадовы Аркадзь Добкін, на трэцім — 53-гадовы Алег Хусаенаў, які займаецца інвестыцыйнай дзейнасцю.

У рэйтынгу таксама прысутнічаюць 41-гадовы Віктар Кіслы, стваральнік Wargaming, 54-гадовы Юрый Чыж, заснавальнік “Трайпла”, 57-гадовы Юрый Зісер, заснавальнік “TUT.BY Медыя” ды іншыя. Цалкам топ-25 гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі