Выйшла новая аперацыйная сістэма Windows 11

Новая сістэма Windows 11
Новая сістэма Windows 11

Кампанія Microsoft у аўторак выпусціла аперацыйную сістэму Windows 11, паведамляе "Коммерсантъ".

Сістэма з'яўляецца бясплатным абнаўленнем для Windows 10. Яна распаўсюджваецца праз цэнтр абнаўлення Windows аўтаматычна. Калі карыстальнікі хочуць усталяваць сістэму ўручную, яны могуць спампаваць памочнік па ўсталёўцы з сайта Microsoft.

Windows 11 прад'яўляе больш высокія патрабаванні да кампутара. Ён павінен мець модуль бяспекі TPM 2.0 і працэсар Intel восьмага пакалення, AMD Zen 2 ці навей.

У Windows 11 карыстальнікаў чакаюць новыя, спрошчаныя меню "Пуск" і панэль задач, палепшанае кіраванне вокнамі і зменены дызайн. Плануецца, што сістэма зможа падтрымліваць дадаткі Android. Windows 10 працягне абнаўляцца — чарговы раз у кастрычніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі