Выйшла кніга казак палітвязня Аляксандра Васілевіча

Выйшла кніга казак палітвязня Аляксандра Васілевіча

Выйшла кніга казак палітвязня Аляксандра Васілевіча. Ён напісаў іх за кратамі для дачкі. Кнігу "Папа и пингвин" з дзевяццю казкамі выпусціла жонка Васілевіча Надзея Зелянкова. "Саша просіць прабачэння, што не пазітыўныя апошнія, кажа, што адчувае недахоп стасункаў з людзьмі, у якіх справы добра",піша яна ў Facebook.

Кніга казак даступная для спампоўвання ў інтэрнэце.

Уладальніка рэкламнага агенцтва Аляксандра Васілевіча затрымалі 27 жніўня 2020-га. Ад таго часу ён знаходзіцца за кратамі. 14 верасня ў Васілевіча быў дзень народзінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі