Вы тут

Выйсці з дэпрэсіі Буфону дапамагла славутая карціна Шагала "Прагулка"

Джанлуіджы Буфон / Reuters

Легендарны брамнік "Ювентуса" Джанлуіджы Буфон напісаў пра тое, як мастак Марк Шагал змяніў яго жыццё. Ён апублікаваў ліст да сябе, 17-гадовага. У ім 41-гадовы Буфон і піша, што аднойчы ў музеі яго "зачапіла" ("як удар маланкі") адна з карцін Шагала "Прагулка". Яна дапамагла яму выйсці з дэпрэсіі.

"Яе быццам намалявала дзіця, — піша брамнік. — Мужчына і жанчына ў парку на пікніку, але гэта чароўная гісторыя. Жанчына ляціць угору, як анёл. Мужчына стаіць на зямлі, трымае яе за руку: усміхаецца. Нібыта сон дзіцяці".

Джанлуіджы Буфон лічыць, што карціна Марка Шагала "перадае нешта з іншага свету", нагадвае, "як гэта — быць дзіцем" і "як проста быць шчаслівым".

Марк Шагал — знакаміты мастак, ураджэнец Віцебска. Большую частку жыцця правёў на чужыне, пахаваны ў Францыі. На карціне "Прагулка" можна пабачыць пейзаж якраз Віцебска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.