Вы тут

Вытворца шын Goodyear адмовіўся ад супрацы з БМЗ

Вытворца шын Goodyear не будзе больш супрацоўнічаць з БМЗ / pixabay.com

Амерыканская кампанія Goodyear, якая займаецца выпускам шын, спыніла камерцыйныя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Пра гэта паведаміў Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB).

За апошні час гэта не першы выпадак, калі заходнія вытворцы спыняюць адносіны з БМЗ. Раней праз сітуацыю з правамі рабочых супрацу з БМЗ спынілі такія кампаніі, як Scandia Steel, Pirelli ды Yokohama.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.