Вытворца пліт “Гефест” адправіў у вымушаны адпачынак усіх рабочых

Аб крытычнай сітуацыі на заводзе сайту charter97.org распавёў адзін з рабочых.



”На наступным тыдні завод не працуе. Нам паведамілі, што ўсіх адпраўляюць у адпачынак. Прычына — у тым, што на складах назапасілася велізарная колькасць нерэалізаванай прадукцыі”, — паведаміў супрацоўнік “Брэстгазаапарата”.



Падобная сітуацыя склалася і на іншым буйным прадпрыемстве абласнога цэнтра – ААТ “Дываны Брэста”. Склады забітыя гатовай прадукцыяй, а належныя адпускныя выплачваюць з затрымкай. Як стала вядома ў пятніцу, з 8 па 14 ліпеня кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала супрацоўнікам некаторых цэхаў ўзяць адпачынак за свой рахунак.


Адзначым, што “Брэстгазаапарат” разглядаўся як адна з самых паспяховых і прэстыжных кампаній абласнога цэнтра. У 1994 годзе было праведзена яго акцыянаванне і створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства.



Кантрольным пакетам акцый (51%) валодае ААТ “Газпром”, 29,9% належыць беларускаму ўраду, астатнія — фізічным асобам.



”Брэстгазаапарат” спынены ўжо другі раз у гэтым годзе. У красавіку з-за праблем з рэалізацыяй прадукцыі завод не працаваў паўмесяца.



З пачатку 2013 шматлікія буйныя беларускія заводы перыядычна ўводзілі скарочаны працоўны тыдзень, на іншых прадпрыемствах рабочых адпраўлялі ў вымушаныя адпачынкі. Гэта звязана з праблемамі рэалізацыі прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі