Выступ мэра латвійскай Рыгі на рускай мове выклікаў скандал

Цэнтр дзяржаўнай мовы Латвіі праверыць інцыдэнт з публічным выступам мэра Рыгі Ніла Ушакова на рускай мове. На праверку адводзяць 10 дзён — за гэты час плануецца высветліць абставіны правядзення мерапрыемства, у якім удзельнічаў кіраўнік латвійскай сталіцы.

Калі Ушакоў выступаў як мэр, то гэта з’яўляецца парушэннем, калі ж як прыватная асоба, то парушэнняў тут няма. Найважнейшае — хто арганізаваў мерапрыемства. Калі арганізатарамі выступаюць прыватныя арганізацыі, то парушэнняў закону няма.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на латвійскія СМІ, Ніл Ушакоў прымаў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў у парку Перамогі ў Рызе. Да цырымоніі таксама далучыліся амбасадар Расіі ў Латвіі Аляксандр Вешнякоў і прадстаўнікі амбасадаў іншых краін. Менавіта на гэтым мерапрыемстве Ушакоў прамаўляў па-руску.

У 2014 годзе Цэнтр дзяржаўнай мовы Латвіі пакараў болей за 400 чалавек за неўжыванне дзяржаўнай мовы ў аб’ёме, неабходным для выканання прафесійных і службовых абавязкаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі