Вы тут

На аўкцыён выстаўлены БЧБ-сцяг, які ўзнялі ў Рызе падчас ЧС па хакеі

Мэр Рыгі Марціньш Стакіс замяняе сцяг / twitter.com/MStakis

На дабрачынны аўкцыён выстаўлены БЧБ-сцяг, які мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс узнялі падчас ЧС па хакеі, паведамляе Еўрарадыё.

Сродкі пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам. На момант публікацыі лот каштуе 3550 даляраў.

У траўні 2021 года Марціньш Стакіс і Эдгарс Рынкевічс замянілі ў цэнтры Рыгі чырвона-зялёны беларускі дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы з "Пагоняй". Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што "сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі".

Падзея адбылася адразу пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Мінску. У дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.