Выспа залатога арла

У суботу на “Мосфільме” былі абвешчаныя лаўрэаты Расійскай нацыянальнай узнагароды ў галіне кінематаграфіі "Залаты арол".
Фільм Паўла Лунгіна "Выспа", стаў галоўным фаварытам сярод намінантаў 2006 года і быў ушанаваны шесць разоў, у тым ліку як лепшы ігравы фільм. Пётр Мамонаў, які адыграў галоўную ролю ў стужцы, атрымаў "Залатога арла" як лепшы акцёр.

Акрамя таго, прадстаўнікі працоўнай групы “Выспы” забралі узнагароды за сцэнар і рэжысуру, а Віктар Сухарукаў быў адзначаны за лепшую ролю другога плану.

Лепшая жаночая роля дасталася Ганне Міхалковай за кінафільм "Сувязь", а Інна Чурыкава атрымала “Залатога арла” за лепшую жаночую ролю ў тэлесерыяле "У крузе першым".

Паводле меркавання журы, лепшую мужчынскую ролю на тэлебачанні адыграў Алег Янкоўскі ў серыяле "Доктар Жывага", дарэчы, фільм стаў яшчэ і лепшым тэлевізійным серыялам.

Чулпан Хаматава была ўшанаваная за лепшую жаночую ролю другога плану ў фільме "Шматкроп’е". А ў намінацыі "Лепшы тэлефільм ці міні-серыял" перамагла карціна Глеба Панфілава "У крузе першым".

Лепшым замежным фільмам у расійскім пракаце прызналі карціну гішпанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара "Вяртанне".

А "Залатым арлом" "За значны ўнёсак у сусветны кінематограф" быў ушанаваны польскі рэжысёр Раман Паланскі, якога Мікіта Міхалкоў вынес на сцэну на руках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі