Высокапастаўлены чыноўнік Камітэта дзяржкантролю асуджаны на 10 гадоў

Высокапастаўлены чыноўнік Камітэта дзяржкантролю асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыю маёмасці за атрыманне хабару.
Начальнік аддзела Ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па
Віцебскай вобласці атрымаў 5 тысяч долараў за дапамогу ў спыненні
праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці двух індывідуальных
прадпрымальнікаў.

Таксама па дадзенай крымінальнай справе да чатырох з
паловай гадоў абмежавання волі асуджаны падбухторшчык да дачы хабару і
пасрэдніцтва ў хабарніцтве.

БЕЛТА